Жыллёвыя пытанні не застаюцца без увагі
Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель далажыў на планёрцы аб правядзенні на мінулым тыдні пасяджэння раённай камісіі па жыллёвых пытаннях, падчас якога былі абмеркаваны 7 заяў грамадзян. Спыніўся Ігар Кісель і на пытаннях падрыхтоўкі да магчымай паводкі. З яго слоў, у раёне праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі грамадзян, якія пражываюць у месцах магчымых падтапленняў. На кантролі, па словах намесніка старшыні райвыканкама, работа кацельных і нарыхтоўка паліва.
Алена КАРПЕНКА.