Паводка не павінна стаць нечаканасцю
Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель далажыў на планёрцы аб правядзенні ў аблвыканкаме на мінулым тыдні пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях, дзе абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з магчымай паводкай. На гэтым тыдні ў райвыканкаме пройдзе пасяджэнне аналагічнай раённай камісіі. У нашым раёне ў зону магчымых падтапленняў трапляе вёска Вуглы. Таму ўжо цяпер, па словах Ігара Кісяля, прадугледжваюцца ўсе неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі яе жыхарам.
Алена КАРПЕНКА.