Напоўнены падзеямі тыдзень
Аб мерапрыемствах мінулага і бягучага тыдняў далажыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава.
У прыватнасці яна паведаміла, што да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у раёне пройдзе шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — ускладзенне кветак да месцаў захавання землякоў, якія загінулі ў Афганістане. Было адзначана, што каманда нашага раёна заняла 1-е месца ў абласных занальных спаборніцтвах па хакею “Залатая шайба” сярод дзяцей і падлеткаў і будзе адстойваць гонар Бабруйшчыны ў абласных фінальных спаборніцтвах. Гэтымі днямі ў Бабруйскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна. Намеснік старшыні нагадала і аб правядзенні ў чацвер дня інфармавання, а таксама на гэтым тыдні — пашыранага сходу з удзелам грамадскасці Бортнікаўскага сельсавета.
Алена КАРПЕНКА.