Электрычнасць трэба эканоміць
Пра тое, што вулічнае асвятленне не павінна гарэць у светлы час сутак, на планёрках гаварылася неаднойчы. Між тым, гэтае пытанне ў асобных сельсаветах, як адзначылі і кіраўнік раёна, і старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, па-ранейшаму застаецца канчаткова не вырашаным. Леанід Баркоўскі яшчэ раз нагадаў старшыням сельсаветаў, што сачыць за работай рэле часу і, калі ўзнікае неабходнаць, яго рэгуляваць, іх абавязак.
Алена КАРПЕНКА.