Каштоўныя кнігі — у дар бібліятэцы
Старшыня Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі перадаў раённай бібліятэцы ўласнае 2-томнае выданне пад назвай “Беларусь созидающая”, выдадзенае да 4-га Усебеларускага народнага сходу і ўручанае кожнаму з удзельнікаў высокага форуму.
Кнігі аформлены ў выглядзе фотаальбомаў. У іх увайшлі фотаздымкі з адлюстраваннем дасягненняў Рэспублікі Беларусь у кожнай галіне народнай гаспадаркі за апошнія 15 год. Подпісы да фотаздымкаў зроблены на 2-х мовах: рускай і англійскай. Перадаючы бібліятэцы такі каштоўны падарунак, кіраўнік раёна агучыў і мэту — каб з дасягненнямі краіны мог пазнаёміцца кожны з жыхароў раёна.
Гэтым часам выданне, па словах дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Любові Схаба, знаходзіцца ў чытальнай зале і, без сумнення, будзе на дастойным месцы ў фондах бібліятэкі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.