Зямельныя надзелы прыводзяцца ў парадак
Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, асобна значыцца, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, перадача сельгаспрадпрыемствам зямельных надзелаў вяскоўцаў, якія апошнімі не выкарыстоўваюцца. З пачатку года гаспадаркам раёна ўжо перададзена 216 гектараў такой зямлі. Прычым, работа ў дадзеным накірунку, — адзначыў Леанід Баркоўскі, будзе працягвацца і надалей, таму што надзелаў, якія не апрацоўваюцца, застаецца яшчэ нямала.
Леанід Андрэевіч закрануў таксама пытанне вывазу смецця з падворкаў жыхароў раёна і папрасіў работнікаў жылкамгасу загадзя папярэджваць вяскоўцаў аб зменах у графіку работы транспарту падчас яго няспраўнасці, калі такое здараецца.
Алена КАРПЕНКА.