Самагоншчыкаў пазбавілі апаратаў
Аб тым, якая работа праведзена раённай міліцыяй па забеспячэнні бяспекі грамадзян, далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскана РАУС Сяргей Ільін. У прыватнасці было адзначана, што ў жыхароў, якія займаліся прыгатаваннем самагону, адабраны 3 самагонныя апараты, з іх 2 — у пасёлку Глуша. Не абыйшлося на мінулым тыдні і без дарожна-транспартнага здарэння (паблізу Гарбацэвічаў), у выніку якога загінула жанчына. Прычына ДТЗ выяўляецца.
Алена КАРПЕНКА.