Каб жыццё было бяспечным
Колькі крымінальных спраў і якога характару ўзбуджана на мінулым тыдні, якая прафілактычная работа вядзецца міліцыяй па забеспячэнні бяспекі грамадзян раёна, далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін. У прыватнасці было адзначана, што сярод узбуджаных крымінальных спраў мае месца злачынства “бытавога” характару (у М. Бортніках муж прычыніў раненне жонцы). Не абыйшлося, па словах Сяргея Ільіна, без канфіскацыі спіртаўтрымліваючых рэчаў і самагоннай брагі, апошняй толькі ў в. Калініна ліквідавана 600 літраў. Па-ранейшаму маюць месца (254) выпадкі парушэнняў вадзіцелямі і пешаходамі правілаў дарожнага руху. Затрыманы 5 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане, несумленныя грамадзяне панясуць пакаранне.
Алена КАРПЕНКА.