Галоўнае — прагнозныя паказчыкі
Падведзеныя за 10 месяцаў года вынікі (па аператыўных дадзеных) паказалі, што сітуацыя з выкананнем прагнозных паказчыкаў ў параўнанні з вынікамі 9-ці месяцаў у лепшы бок не змянілася, — адзначыла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Па-ранейшаму праблемным застаецца выкананне паказчыкаў па валавой сельскагаспадарчай прадукцыі, прыцягненні інвестыцый, будаўніцтве жылля. «Задача кожнага кіраўніка, — падкрэсліла Тамара Рудая, — зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб дасягнуць даведзеных на год планаў». Разам з тым было ўказана на неабходнасць трымаць на кантролі выкананне задання па росту зарабатнай платы.
Алена КАРПЕНКА.