Добраўпарадкаванне — круглы год
Пытанням добраўпарадкавання ўвага ў раёне надаецца напрацягу ўсяго года. Што тычыцца мінулага тыдня, то, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, такія работы выконваліся ў Гарохаўскім сельсавеце, на могілках у в. Дойнічава і інш. Вяліся таксама работы па перадачы зямельных надзелаў сельгаспрадпрыемствам. Згодна з патрабаваннем Указа Прэзідэнта РБ № 70, у Бортнікаўскім і Хімоўскім сельсаветах знесены дзве непрыгодныя для жылля пабудовы.
Аб рабоце, якая праводзіцца санітарнай службай па навядзенні чысціні і парадку ў населеных пунктах, далажыла галоўны санітарны ўрач Валянціна Парахневіч.
Алена КАРПЕНКА.