Цялушанцы адгукнуліся на акцыю
Пра тое, што заклікі медыкаў аб здаровым ладзе жыцця не застаюцца не пачутымі, сведчыць праведзеная на базе Цялушскай участковай бальніцы 11 лістапада міні-акцыя “Даведайся пра свой індэкс вагі цела”.
Як паведаміла загадчык бальніцай В.Ф. Гацко, мерапрыемства прайшло пры вялікай актыўнасці мясцовых жыхароў. Дазнацца пра свой індэкс вагі цела, атрымаць рэкамендацыі па правільным харчаванні і як пазбегнуць “нажытых” кілаграмаў, якія хваробы здольна справакаваць залішняя вага прыйшло 57 вяскоўцаў. Пры гэтым устаноўлены індэкс вагі насцярожыў болей за палову (61 працэнт) пацыентаў.
Алена КАРПЕНКА.