Паклікаў асенні крос
121-го навучэнца з 14-ці агульнаадукацыйных школ раёна сабраў асенні легкаатлетычны крос, які прайшоў напярэдадні Дня настаўніка. На дыстанцыях ад 500 да 2000 метраў юнакі і дзяўчаты аспрэчвалі першынства ў розных узроставых катэгорыях (ад 9 да 18 год).
У выніку ў асабістым першынстве пераможцамі сталі Аляксандр Шкуратаў, Аляксандр Трасюк, Мікалай Рудзько з Гарохаўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа”, Артур Станчык з Брожскай, Уладзіслаў Ажгірэвіч, Віталь Шыла, Аліна Баліджан — з Глушанскай, Уладзімір Толсцік — з Туголіцкай, Ганна Пінчук — з Туркоўскай, Анастасія Сыцько — з Хімоўскай школы, а таксама Вікторыя Масюкевіч, Юлія Фархутдзінава, Марына Цялюк, Алена Харанека — з Цялушскага ВПК.
У камандным першынстве, як і ў папярэднія гады, не было роўных цялушскім школьнікам (настаўнік А.І. Гацко). На 2-м месцы — Брожская школа (настаўнікі А.І. Валадзько і А.С. Адзінец). Завяршылі тройку прызёраў навучэнцы Гарохаўскага ВПК (настаўнік А.В. Маюрнікаў).
Вячаслаў ДАВІДОВІЧ,
дырэктар ДЮСШ Бабруйскага раёна.