Заработную плату — без затрымкі
Выплаціць заработную плату да 24 верасня — такую задачу паставіла на планёрцы перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Пры гэтым Тамара Мікалаеўна нагадала не забываць аб росце зарплаты, што магчыма пры ўмове павелічэння аб’ёмаў вытворчасці і аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі. Было адзначана, што асобныя гаспадаркі з гэтай мэтай прымаюць удзел у сельскагаспадарчых кірмашах па продажы гародніны насельніцтву. Выручка ад правядзення кірмашу ў гэтую суботу, да прыкладу, склала 23 млн. рублёў. Праўда, па словах Тамары Рудой, некаторыя сельгасарганізацыі рэалізаваць сваю прадукцыю такім чынам пакуль не спяшаюцца.
Намеснік старшыні нагадала таксама трымаць на кантролі выкананне прагнозных паказчыкаў за 9 месяцаў года. Асабліва ў гэтым плане неабходна парупіцца тым, у каго па выніках папярэдніх месяцаў меліся недапрацоўкі.
Алена КАРПЕНКА.