Темы

У райвыканкаме

Працоўны тыдзень для кіраўнікоў арганізацый і начальнікаў аддзелаў райвыканкама пачаўся, як звычайна, з планёркі ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Шалкоўскага, дзе абмяркоўваліся злабадзённыя пытанні. 

Робячы справаздачу аб стане сельскагаспадарчых спраў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што сезон палявых работ у раёне набліжаецца да заканчэння. У прыватнасці, азімыя культуры на пачатак тыдня заставаліся недасеянымі толькі ў 2-х сельгасарганізацыях: СВК  “Гігант” і “Калгас імя Дзяржынскага”. Грэчкі засталося ўбраць 13 гектараў. Бульбы выкапана 61 працэнт ад задання пры сярэдняй ураджайнасці 261 ц/га, найвышэйшы паказчык ураджайнасці — болей за 400 ц/га — у “Гіганце”. Цукровыя буракі таксама працягваюць убіраць, праўда, па словах Валерыя Сяргейчыка, ураджайнасцю пакуль пахваліцца нельга — каля 150 ц/га. Болей за 2 тысячы тон клубняў на пачатак тыдня былі здадзены на цукровы завод. У “Гіганце” працягваюць убіраць кукурузу на зерне. Займаюцца ў гаспадарках таксама засыпкай насення бульбы, а там, дзе пасеяна гародніна, і яе ўборкай (у зямлі застаюцца морква, сталовыя буракі і капуста). Акрамя таго, актыўна вядуцца работы па падняцці зябліва.

Закранаючы пытанні жывёлагадоўлі, было адзначана, што валавы надой малака ў цэлым па раёну на раніцу панядзелка склаў 103 працэнты. У СВК “Калгас імя Дзяржынскага” прайшла выязная нарада, падчас якой, разам з іншым, былі дадзены канкрэтныя рэкамендацыі адносна рацыёнаў кармлення жывёлы, што ў выніку павінна прывесці да росту малака. Пры гэтым Міхаіл Шалкоўскі заўважыў, што “малако трэба не толькі даіць, але і прадаваць”.

У сувязі з тым, што да канца верасня засталося некалькі дзён, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая заклікала кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый пракантраляваць ход выканання прагнозных паказчыкаў, памятаючы, што вынікі 9-ці месяцаў звычайна вызначаюць год. Было рэкамендавана не пакінуць без увагі выкананне задання па тэмпах росту заработнай платы. Закранаючы пытанне ўдзелу гаспадарак раёна ў кірмашах па продажы сельгаспрадукцыі, была адзначана высокая актыўнасць кірмашу ў мінулую суботу, выручка склала 27 млн. рублёў.

Святлана Носава, намеснік старшыні райвыканкама, паведаміла аб правядзенні ў Кавалёўскім сельвыканкаме сходу грамадскасці, падчас якога былі абмеркаваны надзённыя пытанні жыхароў сельсавета, у тым ліку і стан могілак. Да таго ж намеснік старшыні заклікала кіраўнікоў арганізацый не заставацца абыякавымі да пытанняў здароўя сваіх работнікаў, арганізаваць вакцынацыю калектываў ад грыпу. Таксама былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта краіны.

Спыняючыся на пытаннях падрыхтоўкі да зімы, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Віктар Кондрат адзначыў, што на канец мінулага тыдня пашпарты гатоўнасці не мелі 10 з 22 цеплакарыстальнікаў і 10 з 42 цеплакрыніц; з кацельных жылкамгаса пашпартоў не мелі 3. Кіраўнік раёна указаў на недастатковую актыўнасць цеплакарыстальнікаў па атрыманні пашпартоў і паставіў умову атрымаць апошнія да пачатку кастрычніка ўсім без выключэння. Што тычыцца дроў і шчапы, то даведзенае  на 1 кастрычніка заданне па іх нарыхтоўцы будзе выканана.

Аб рабоце, якая вядзецца ў раёне па забеспячэнні бяспекі грамадзян, аб мерах, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў, далажыў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін. 

Алена  КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

Абмяркоўваючы на планёрцы ў панядзелак, якую правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, ход сельскагаспадарчых спраў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што ў раёне выконваецца ўвесь комплекс запланаваных на дадзены час работ.  У прыватнасці нарыхтоўваецца кукурузны сілас, убіраецца кукуруза на зерне (лідэр па ўраджайнасці — філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” — 40 ц/га); вядзецца падняцце зябліва, выконваецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых зерневых культур. Апошніх пасеялі 60 працэнтаў плошчаў. Акрамя таго, працягваецца ўборка бульбы. Ураджайнасць культуры ў залежнасці ад гаспадаркі — ад 180 да 400 ц/га. Таксама ў раёне прыступілі да ўборкі цукровых буракоў, убіраюцца насеннікі траў, грэчка, гародніна. Вырошчваннем апошняй займаюцца ў сямі сельгаспрадпрыемствах, ва ўборку ўключыліся ўсе без выключэння.

Распавядаючы аб справах у жывёлаводчай галіне, Валерый Сяргейчык адзначыў, што на гэтым тыдні на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” пройдзе рабочая нарада з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, падчас якой плануецца абмеркаваць шляхі павелічэння вытворчасці малака, а таксама пытанні, звязаныя з пераходам жывёлы на зімне-стойлавае ўтрыманне. Спыняючыся на пытаннях сельскай гаспадаркі, кіраўнік раёна ўказаў на неабходнасць паскорыць ўборку цукровых буракоў і пракантраляваць, каб на 1-га кастрычніка ўсе фермы раёна да зімы былі падрыхтаваны.  

Тамара Рудая, намеснік старшыні райвыканкама, звяртаючыся да прысутных на планёрцы кіраўнікоў арганізацый, нагадала трымаць на кантролі выплату заработнай платы работнікам, апошняя павінна выплачвацца не пазней 24-га дня кожнага месяца. Робячы акцэнт на пытаннях рэалізацыі прадукцыі, Тамара Мікалаеўна падкрэсліла значнасць праводзімых у  Бабруйску сельскагаспадарчых кірмашоў. У мінулую суботу такі кірмаш прайшоў з вялікай актыўнасцю насельніцтва, удзел у мерапрыемстве прынялі амаль усе гаспадаркі раёна, а таксама Бабруйскае райспажыўтаварыства.

Набліжаецца Дзень пажылых людзей. У гэтай сувязі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый наладзіць ушанаванне ветэранаў вайны і працы. Закранаючы пытанні аздараўлення, калектывам арганізацый было прапанавана заключыць дагаворы з Бабруйскай гарадской паліклінікай № 2 на вакцынацыю работнікаў ад грыпу на платнай аснове і тым самым засцерагчы іх ад сезоннага захворвання.  

Значная ўвага на планёрцы была ўдзелена пытанням падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону. Па словах дырэктара УКП “Жылкамгас” Аляксандра Вербінава, пашпарты гатоўнасці атрымалі 20 з 24-х кацельных. У чатырох — работы на стадыі завяршэння, да 1 кастрычніка пашпарты гатоўнасці будуць атрыманы і на іх. А вось нарыхтоўка дроў, па словах дырэктара жылкамгаса, вядзецца з адставаннем ад графіку. Прычына таго — недахоп тэхнікі для вывазкі дроў. Шукаюцца шляхі вырашэння гэтай праблемы.

Заслухаўшы справаздачу начальніка Бабруйскага РАУС Сяргея Ільіна аб злачынствах, што былі ўчынены на мінулым тыдні, і мерапрыемствах па выяўленні асоб, якія іх учынілі, кіраўнік раёна ўказаў на неабходнасць участковых інспектараў болей часу знаходзіцца на падкантрольных ім тэрыторыях, як адзін з дзейсных метадаў папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў. Больш таго, інфармацыя аб выхадных днях участковых павінна загадзя быць даведзена да старшынь сельскіх і пасялковага саветаў.      

Алена КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

На рабочай нарадзе, якая ў панядзелак на гэтым тыдні прайшла пад старшынствам Міхаіла Шалкоўскага, старшыні раённага выканаўчага камітэта, вялося абмеркаванне злабадзённых пытанняў і, як заўжды, ставіліся задачы на бліжэйшыя дні. Першачарговым, зразумела ж, было абмеркаванне стану сельскагаспадарчых работ.

Як адзначыў дакладчык па дадзеным пытанні, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, у раёне выконваецца ўвесь комплекс запланаваных на гэты час работ. На раніцу панядзелка амаль усе сельгасарганізацыі завяршылі ўборку кукурузы на сілас, засталося ўбраць дадзеную культуру на зерне. Актыўна, па словах начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, вядзецца сяўба азімых зерневых, працягваецца ўборка бульбы і нарыхтоўка сіласу. Апошняе на гэты час выконваюць тры атрады. Што да рапсу, то яго засталося ўбраць толькі ў СВК “Гігант”. Пачалі ўбіраць у раёне і гародніну, праўда, пакуль не ва ўсіх гаспадарках. У сувязі з тым, што з 10 верасня сельгасарганізацыі павінны прыступіць да ўборкі цукровых буракоў, Міхаіл Шалкоўскі  ўказаў на неабходнасць быць гатовымі да гэтай кампаніі. Асаблівы акцэнт кіраўнік раёна зрабіў на нарошчванні аб`ёмаў малака. На пачатак тыдня валавая яго вытворчасць у цэлым па раёне склала 100 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Гэтага, па словах Міхаіла Уладзіміравіча, недастаткова: у бліжэйшы  час неабходна выходзіць на 105-106 і болей працэнтаў. Завастрыў увагу Міхаіл Шалкоўскі і на неабходнасці актыўна праводзіць работы па падрыхтоўцы да зімы жывёлаводчых фермаў: выгульных пляцовак, вадаправодаў і г.д.         

Скончылася восем месяцаў года. Па аператыўных дадзеных раён не выканаў паказчык па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. І гэта, па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, недапрацоўкі асобных кіраўнікоў, якія не спяшаюцца асвойваць выдзеленыя пад той ці іншы праект грошы, тым самым ускладняючы сабе задачу на апошнія месяцы года.  

Разам з іншым Тамара Мікалаеўна адзначыла, што ў раёне, пачынаючы з 4 верасня, пачалі ладзіцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Праўда, пакуль удзел у мерапрыемстве  прынялі выключна магазіны райспажыўтаварыства, але ў далейшым выстаўляць сваю прадукцыю плануюць і сельгаспрадпрыемствы.

Знамянальнай падзеяй мінулага тыдня стала 1-га верасня, пачатак новага навучальнага года. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, урачыстыя лінейкі ў школах з гэтай нагоды прайшлі зладжанана і цікава. Вучняў у гэты дзень павіншавалі не толькі настаўнікі, бацькі, але і старшыні сельскіх саветаў, і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія, да таго ж, прыйшлі з падарункамі.

Закранаючы пытанне падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону, Святлана Сяргееўна адзначыла, што на гэты час ужо завершаны рамонт пячэй у дамах інвалідаў за кошт сродкаў раённага бюджэту і працягваецца ў дамах мнагадзетных сямей.

Працягваючы тэму падрыхтоўкі да зімы, у прыватнасці нарыхтоўкі мясцовых відаў паліва, Міхаіл Шалкоўскі ўказаў на нізкія тэмпы нарыхтоўкі дроў як Бабруйскім лясгасам, так і ўласнымі намаганнямі ЖКГ, і даў указанне гэтую работу паскорыць.

Не абыйшлі на планёрцы і пытанні добраўпарадкавання. Па словах галоўнага санітарнага ўрача Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Валянціны Парахневіч, у асобных населеных пунктах працягваюць мець месца несанкцыянаваныя звалкі. Валянціна Мікалаеўна ўказала і на прычыну такой з’явы: у шэрагу сельскіх саветаў працэнт заключаных з гаспадарамі домаўладанняў дагавароў на вываз смецця нізкі, а гэта значыць, што яно складзіруецца ў недазволеных на тое месцах. У пытаннях добраўпарадкавання, адзначыла галоўны санітарны ўрач, сельсаветы дайшлі далёка не да кожнага двара. Зразумела, што такую сітуацыю Міхаіл Шалкоўскі назваў недапушчальнай і загадаў выправіць яе ў самы кароткі тэрмін.             

Таксама на планёрцы была звернута ўвага кіраўнікоў сельскіх і пасялковага саветаў на неабходнасць правесці тлумачальную работу з жыхарамі, якія пражываюць у незарэгістраваных дамах, з тым, каб апошнія да канца месяца сваю нерухомасць зарэгістравалі.

Начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў далажыў на планёрцы аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна.

Алена КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

Традыцыйная штотыднёвая планёрка ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Шалкоўскага традыцыйна і пачалася: з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых, у прыватнасці ходу палявых работ, якіх на гэты час шмат, нездарма ж і народная мудрасць сцвярджае: “увосень спраў восем”.

 Як адзначыў у сваёй справаздачы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, на раніцу панядзелка практычна ўсе гаспадаркі завяршылі ўборку зерневых. Грэчкі ўбрана 25 працэнтаў плошчаў. Ва ўсіх гаспадарках вядзецца ўборка кукурузы. Прычым, найвышэйшы паказчык ураджайнасці культуры ў СВК “Гігант”. З палёў убіраецца запрэсаваная салома. Працягваюцца ворыўныя работы, на раніцу панядзелка было заарана 48 працэнтаў плошчаў. Ужо прыстулі і да сяўбы азімых зерневых культур. У асобных гаспадарках пачалі капаць бульбу. Працягваецца, па словах Валерыя Сяргейчыка, і нарыхтоўка кармоў.  

Спасылаючыся на тое, што да канца жніўня засталося ўсяго некалькі дзён, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая звярнулася да прысутных на планёрцы кіраўнікоў арганізацый з просьбай дастойна яго завяршыць, выканаць усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі як за жнівень, так і за 8 месяцаў года. “Выкананне прагнозных паказчыкаў — гэта святы абавязак і справа гонару кожнага кіраўніка”, — заўважыў у гэтай сувязі Міхаіл Шалкоўскі. — Ад таго, як будзем  працаваць, залежыць тое, як будзем жыць”. 

Важнай падзеяй гэтага тыдня стануць урачыстыя школьныя лінейкі. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, усе навучальныя ўстановы раёна да новага навучальнага года падрыхтаваны, апошнія работы праводзяцца ў Осава.

Старшыням сельсаветаў, адзначыла Святлана Носава, варта больш актыўна працаваць з насельніцтвам па стварэнні і рэгістрацыі аграсядзіб на тэрыторыі саветаў, інфармацыю аб напрацаваным у гэтым плане неабходна прадставіць ужо на гэтым тыдні.

Аб ходзе падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону далажыў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. У прыватнасці было адзначана, што на пачатак тыдня гатоўнасць цеплакрыніц склала 36 працэнтаў, цеплакарыстальнікаў — 9.

Не абыйшлі на рабочай нарадзе і пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў. Пры гэтым кіраўнік раёна ўказаў на неабходнасць санітарнай службе быць больш патрабавальнай у адносінах да тых, хто не прывык наводзіць парадак.

Аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна і мерах, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў, далажыў на планёрцы начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў. 

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Человек и природа

В Беларуси до 28 февраля введен запрет на лов налима

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко принимает участие в саммите ЕАЭС. В 2025 году председательство в союзе переходит к Беларуси

26 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Опасность бенгальских огней: рекомендации МЧС при их использовании

26 декабря 2024
Читать новость
Актуально

«От всей души». На Бобруйщине поздравили ветерана Великой Отечественной войны

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

Могут ли родители размещать в соцсетях видео и фото с утренника в детском саду?

26 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем