Нерухомую маёмасць трэба рэгістраваць
Аб будаўнічых работах у раёне, выкарыстанні інвестыцый далажыў на планёрцы начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віктар Кондрат. Разам з тым Віктар Вацлававіч ужо ў каторы раз звярнуў увагу старшынь сельвыканкамаў на неабходнасць правядзення тлумачальнай работы з грамадзянамі, якія маюць нерухомую маёмасць, але дагэтуль яе не зарэгістравалі.
Міхаіл Шалкоўскі, да таго ж, нагадаў старшыням сельскіх і пасялковага саветаў паскорыць работу па рэгістрацыі на тэрыторыі раёна аграэкасядзіб. “Ад тлумачальнай работы ўжо час перайсці да дзеянняў”, — адзначыў кіраўнік раёна.
Алена КАРПЕНКА.