На кантролі — падпіска
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава заакцэнтавала ўвагу прысутных на найбольш значных мерапрыемствах, якія прайшлі на мінулым і запланаваны на бягучы тыдзень. Сярод іх конкурс творчых работ “Няхай заўжды будзе мір”, які ладзіўся з 13 да 19 верасня ў межах Тыдня міру. У бліжэйшыя дні, па словах Святланы Сяргееўны, у Брожскім сельвыканкаме пройдзе выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, а ў чацвер — мерапрыемствы, прымеркаваныя да 90-годдзя Ленінскага камсамола. Акрамя іншага Святлана Носава нагадала трымаць на кантролі пытанні падпіскі на перыядычныя выданні, у тым ліку на раённую газету “Трыбуна працы”, на 4 квартал сёлетняга года.
Алена КАРПЕНКА.