За чысціню дарог і сёл
Планёрку ў гэты панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі пачаў з абмеркавання стану дарог у раёне. Па словах кіраўніка раёна, далёка не ўсе з іх знаходзяцца ў здавальняючым стане: многія патрабуюць тэрміновай абкоскі. Пазбавіцца ад пустазелля, прывесці ў парадак населеныя пункты і трымаць пытанне абкоскі на пастаянным кантролі — такое заданне пастаўлена на планёрцы і перад старшынямі сельскіх саветаў.
Алена КАРПЕНКА.