Выканаў — дай справаздачу
Надзвычай напружаным, па словах намесніка старшыні райвыканкама Тамары Рудой, абяцае быць бягучы тыдзень для кіраўнікоў арганізацый і работнікаў аддзела эканомікі: пачынаецца здача справаздач аб выкананні прагнозных паказчыкаў за 1-е паўгоддзе сёлетняга года. Разам з іншымі ў абавязковым парадку, па словах Тамары Мікалаеўны, павінен быць выкананы паказчык па росту заработнай платы.
Алена КАРПЕНКА.