Уборачныя работы пачаліся
Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, гаспадаркі актыўна ўключыліся ва ўборку азімага рапсу. Дадзенай кампаніі папярэднічаў праведзены на мінулым тыдні семінар-нарада з удзелам спецыялістаў райсельгасхарчу, а таксама кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў менавіта па пытаннях уборкі культуры.
Таксама гэтым часам у гаспадарках працягваюць касьбу траў, цяпер ужо другім укосам, і нарыхтоўку сена і травянога сіласу.
Што да малака, то валавая яго вытворчасць у цэлым па раёне на пачатак тыдня склала 105 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Малочна-таварная ферма “Воўчая Гара” СВК “Калгас імя Дзяржынскага” папоўніла спіс сельгаспрадпрыемстваў, адкуль малако дзяржаве пастаўляюць экстра-класам. Да гэтага ў спісе значыліся СВК “Калгас імя А. Неўскага” і РУСП “Саўгас “Кісялевічы”.
Алена КАРПЕНКА.