Справы сельскагаспадарчыя
На планёрцы ў старшыні райвыканкама, як звычайна, абмяркоўваліся надзённыя пытанні, ставіліся задачы на бліжэйшы тыдзень. Для сельскагаспадарнікаў ён абяцае быць гарачым: працягваецца нарыхтоўка кармоў, у асобных гаспадарках прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Валерыя Сяргейчыка, камбайны для гэтых мэт у раёне падрыхтаваны. Што да малака, то валавая яго вытворчасць на пачатак тыдня склала 105 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Спякота папярэдніх дзён спала, таму ў райсельгасхарчы спадзяюцца на павелічэнне надояў.
Спыняючыся на сельскагаспадарчых справах, старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі нагадаў трымаць на кантролі пытанне аплаты сельгаспрадпрыемствамі за выкарыстаную электраэнергію.
Алена КАРПЕНКА.