Рыхтуемся да зімы
Значная ўвага была ўдзелена на планёрцы пытанням падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, на мінулым тыдні па пытаннях падрыхтоўкі да зімы сельгаспрадпрыемстваў была праведзена сумесная з упраўленнем райсельгасхарчу нарада. Запланаваныя мерапрыемствы выконваюцца згодна плану. Праўда, нарыхтоўку мясцовых відаў паліва арганізацыям, якія маюць да гэтага дачыненне, у першую чаргу ЖКГ, кіраўнік раёна загадаў паскорыць.
Алена КАРПЕНКА.
Рыхтуемся да зімы
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, раённай праграмай па энергазберажэнні на сёлетні год прадугледжана болей за 40 мерапрыемстваў з плануемым эфектам ад іх укаранення 903 тоны ўмоўнага паліва. Паказчык па энергазберажэнні на 1-е паўгоддзе па раёну даведзены ў памеры мінус 6 працэнтаў. Выкананне за 5 месяцаў года склала мінус 6,4 працэнта.
Алена КАРПЕНКА.