Іншыя пытанні
Не абыйшлі на рабочай нарадзе пытанне добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў і дарог. Як заўважыў кіраўнік раёна, работы па абкосцы тэрыторый павінны праводзіцца паўсямесна і, галоўнае, у час. Аб правядзенні мерапрыемстваў па навядзенні парадку і чысціні на зямлі далажылі таксама прадстаўнікі санітарнай і прыродаахоўчай служб раёна і горада. Са станам злачыннасці на тэрыторыі раёна пазнаёміў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, які, у прыватнасці, адзначыў, што з 11 зарэгістраваных на мінулым тыдні злачынстваў, 7 раскрыты, а таксама тое, што значную частку ўсіх злачынстваў складаюць крадзяжы.
Алена КАРПЕНКА.