Аздараўленчая кампанія
Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, аздараўленне дзяцей у раёне працягваецца. Гэтым часам працуе другая змена ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Бабраня-2010”, а таксама спартыўны лагер на базе Глушанскай школы. У жніўні некаторыя з дзяцей будуць адпачываць у перасоўчым лагеры. Тым з маладых людзей, хто выказаў жаданне папрацаваць і зарабіць грошай, такая магчымасць прадстаўлена — створаны і з пачатку тыдня прыступіў да працы будатрад.
Святлана Сяргееўна паведаміла аб правядзенні на гэтым тыдні сходу з удзелам грамадскасці ў Гарбацэвіцкім сельсавеце і аб правядзенні ў клубных установах раёна мерапрыемстваў да народнага гуляння “Купалле”.
Алена КАРПЕНКА.