Заработную плату — да 22 красавіка
Аб тым, што заработная плата за сакавік павінна быць выдадзена работнікам усіх суб’ектаў гаспадарання не пазней 22 красавіка, акцэнтавалі ўвагу на планёрцы і старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, і намеснік старшыні Тамара Рудая. У распараджэнні тых, дзе аб гэтым яшчэ не парупіліся, засталося 4 дні. Улічваючы тое, што гэтым часам аддзел эканомікі працуе з аператыўнай інфармацыяй па фінансавых выніках суб’ектаў гаспадарання за сакавік і першы квартал сёлетняга года, Тамара Мікалаеўна папрасіла кіраўнікоў трымаць выкананне дадзенага паказчыка на кантролі.
Алена КАРПЕНКА.