Справы сельскагаспадарчыя
Асноўны клопат працаўнікоў раслінаводчай галіны на гэты час, без сумнення, палявыя работы, сяўба зерневых і зернебабовых культур. Апошніх на раніцу панядзелка, — як адзначыў на планёрцы ў раённым выканаўчым камітэце першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, пасеяна 63 працэнты ад плану. Пры гэтым, у шэрагу гаспадарак глеба на палях яшчэ недастаткова прасохла, што замаруджвае работу тэхнікі. Таксама ў раёне прыступілі да сяўбы цукровых буракоў, пасадкі гародніны, рыхтуюцца садзіць бульбу. Падкормлены літаральна на 100 працэнтаў усе культуры, якія планавалася. У гаспадарках пачалі рыхтаваць кормаўборачную тэхніку.
Што датычыцца жывёлагадоўлі, то валавая вытворчасць малака ў цэлым па раёну склала 106 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню пры таварнасці 84 працэнты. Абмяркоўваючы пытанні жывёлагадоўлі, Міхаіл Шалкоўскі, старшыня райвыканкама, указаў на неабходнасць пераводу маладняку жывёлы на адкрытыя пляцоўкі.
Алена КАРПЕНКА.