Увага да ветэранаў
На мінулым тыдні, па словах намесніка старшыні райвыканкама Святланы Носавай, завершана выплата кампенсацый ветэранам Вялікай айчыннай вайны за невыкарыстаныя пуцёўкі ў аздараўленчыя ўстановы краіны. Падрыхтаваны таксама дакументы на выплату грашовых дапамог ветэранам Вялікай Айчыннай і асобным катэгорыям грамадзян, якія панеслі страты ад наступстваў вайны. Выплаты пачнуцца з красавіка.
Алена КАРПЕНКА.