Темы

Дзелавы панядзелак

Малако павінна быць якасным

Пераапрацоўчымі арганізацыямі ўзмоцнены патрабаванні да якасці прадукцыі малочнай вытворчасці, — паведаміў на планёрцы ў гэты панядзелак першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сямёнаў. Дадзенае патрабаванне даведзена да сельгасарганізацый, пастаўлена задача з яшчэ большай адказнасцю аднесціся да якасці пастаўляемай прадукцыі, ні ў якім разе не дапускаць, каб малако з прысутнасцю антыбіётыкаў трапляла ў агульную яго масу.

Што тычыцца валавога надою, то дадзены паказчык у апошнія дні, у параўнанні да леташняга, — 108 працэнтаў. За мінулы тыдзень, па словах Валерыя Сямёнава, праведзены дэтальны аналіз развіцця жывёлагадоўлі ў пяці сельгасарганізацыях з выездам непасрэдна ў гаспадаркі. Пастаўлены канкрэтныя задачы, асобныя кіраўнікі за неналежны і недобрасумленны падыход да сваіх абавязкаў панеслі пакаранне.

Што да палявых работ, то асноўныя з іх: уборка цукровых буракоў, гародніны, кукурузы — у раёне збіраюцца завершыць да 1 лістапада. Выключэнне складаюць ворыўныя работы: з-за недахопу паліва падняцце зябліва замаруджана. Пры гэтым, па словах старшыні райвыканкама Міхаіла Шалкоўскага, ворыўныя работы неабходна працягваць, і сродкі на іх павінны быць зноўдзены ў саміх гаспадарках.

З пазыкамі неабходна разлічвацца

Арганізацыі, якія маюць пазыкі за карыстанне энерганосьбітамі, да канца тыдня павінны разлічыцца з імі, — нагадала, звяртаючыся да кіраўнікоў арганізацый, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая.

Як старшыня часовай перапісной камісіі Тамара Мікалаеўна паведаміла, што дадзеная кампанія ў раёне прайшла арганізавана і зладжана. Спыніўшыся на пытанні правядзення ў Бабруйску сельгаскірмашоў, яна адзначыла, што яны ўсё яшчэ запатрабаваны, хоць і праходзяць пры меншай актыўнасці сельгасарганізацый, чым гэта было напачатку месяца.

Работу – плацельшчыкам налогаў

Спыняючыся на пытанні будаўніцтва жылля ў раёне, — гэтым часам, па словах в.а. намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, вядзецца будаўніцтва 32-х жылых дамоў, здача якіх запланавана на 2010 год — Міхаіл Шалкоўскі адзначыў, што асноўныя аб’ёмы будаўніцтва неабходна даваць тым арганізацыям, якія зарэгістраваны ў раёне і плацяць падаткі, а значыць, садзейнічаюць яго развіццю.

Каб зямля была чыстай

Традыцыйна на планёрцы вялікая ўвага надаецца пытанням добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзенню ў іх чысціні і парадку. Што тычыцца сельскіх саветаў, то іх намаганнямі, па словах старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, практычна завершана добраўпарадкаванне ў аграгарадках, на мінулым тыдні праведзены работы па ачыстцы могілак у в. Бірча, абследуюцца пустуючыя надзелы з мэтай далейшага іх выкарыстання. Санітарнай службай праведзена работа з жыхарамі вёскі Кавалі на прадмет выканання апошнімі раней дадзеных прадпісанняў, на двух гаспадароў домаўладанняў складзены пратаколы. За невыкананне прадпісанняў, выдадзеных інспекцыяй прыродных рэсурсаў шэрагу сельгасарганізацый, кіраўнікі апошніх, па словах Міхаіла Шалкоўскага, неабходна каб панеслі адміністрацыйнае пакаранне.

Аб крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна і рабоце, якая праводзіцца па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў, далажыў начальнік РАУС Аляксандр Кавальчук.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Бобруйск посетил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Покажем, как это было

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем