Темы

У райвыканкаме

Планёрка пад старшынствам М.У. Шалкоўскага, старшыні раённага выканаўчага камітэта, у гэты панядзелак пачалася з абмеркавання вынікаў работы сельскагаспадарчай галіны за 9 месяцаў бягучага года.

Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу В.У. Сямёнаў, нядрэнных паказчыкаў за дадзены перыяд дасягнулі ў жывёлагадоўлі, у прыватнасці, мясной вытворчасці. Некалькі хужэй спрацавалі з малаком, але мерапрыемствы, накіраваныя на яго рост, працягваюцца. Прыкладна з сярэдзіны месяца жывёлу, якая знаходзіцца на выпасе, пачнуць пераводзіць на зімне-стойлавае ўтрыманне, і харчаванне будзе ажыццяўляцца па зімоваму рацыёну. Што тычыцца палявых работ, то іх, па словах  В.У. Сямёнава, неабходна завяршыць да 1 лістапада. Гэтым часам усе віды палявых работ у раёне праводзяцца згодна вызначага графіку, за выключэннем уборкі цукровых буракоў, пачатак уборкі з-за недахопу запчастак быў некалькі замаруджаны.

Т.М. Рудая, намеснік старшыні райвыканкама, адзначыла актыўнасць правядзення сельскагаспадарчых кірмашоў у Бабруйску, а таксама заклікала кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў аказаць усемагчымае садзеянне перапісной кампаніі.

Аб правядзенні каардынацыйнага савету па здаровым ладзе жыцця і аб намечаным на гэты тыдзень семінары-вучобе старшынь камісій па справах непаўналетніх сельвыканкамаў паведаміла намеснік старшыні райвыканкама С.С. Носава. 

Завастраючы ўвагу на пытаннях падрыхтоўкі суб’ектаў гаспадарання да ацяпляльнага сезону, в.а. намесніка старшыні райвыканкама І.М. Кісель далажыў, што па стане на 2 кастрычніка пашпарты гатоўнасці атрымалі 100 працэнтаў цеплакарыстальнікаў і 95 — цеплакрыніц. З кацельных, што знаходзяцца на балансе УКП “Жылкамунгас”, на гэты час пашпарты гатоўнасці не мелі 2: у Туголіцы і Гарбацэвічах. Работы па іх падрыхтоўцы працягваюцца.

Даючы справаздачу аб стане крымінагеннай сітуацыі на тэрыторыі раёна, начальнік РАУС А.А. Кавальчук адзначыў, што з 10-ці злачынстваў, учыненых на тэрыторыі раёна на мінулым тыдні, 8 раскрыта. 

Не абыйшлі на планёрцы і пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў і навядзення чысціні на зямлі. М.У. Шалкоўскі ўказаў на неабходнасць сельгасарганізацыям навесці парадак не толькі на фермах, машынных дварах, але і на палях, дзе ўборачныя работы ўжо завершаны. Больш актыўна ўключыцца ў работу па навядзенні чысціні кіраўнік раёна заклікаў і членаў маладзёжнай арганізацыі. Што тычыцца сельскіх саветаў, то тут работы па добраўпарадкаванні, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Л.А. Баркоўскага, працягваюцца: ўстанаўліваецца і фарбуецца агароджа, наводзіцца парадак на могілках і інш.

Алена Карпенка. 

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем