Перапісчыкі праходзяць навучанне
З 14 да 24 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць перапіс насельніцтва. На Бабруйшчыне адказнасць за падрыхтоўку і правядзенне гэтага значнага мерапрыемства ўскладзена на аддзел статыстыкі г. Бабруйска і Бабруйскага раёна.
Што тычыцца раёна, то, як паведаміла начальнік аддзела статыстыкі Н.В. Сямёнава, падрыхтоўчыя работы вядуцца згодна каляндарнага плану, і ўжо падыйшлі да самага адказнага: падбору, зацвярджэнню і навучанню часовага перапіснога персаналу. Усяго па раёне, як тое і патрабавалася, падабраны і рашэннем Бабруйскага райвыканкама зацверджаны 103 чалавекі: загадчык змешаным перапісным участкам, яго памочнік, 14 інструктараў, 69 перапісчыкаў і рэзерв. Гэтым часам навучанне праходзіць часовы перапісны персанал. Ужо адбылася вучоба загадчыка змешаным перапісным участкам, яго памочніка і рэзерва. З 29 верасня да 2 кастрычніка вучобу будуць праходзіць інструктары, а з 5 да 8-га — перапісчыкі.
Па словах Наталлі Васільеўны, вучоба з’яўляецца важным момантам у падрыхтоўчых мерапрыемствах, таму што ад таго, як яна будзе праведзена, залежыць канчатковы вынік — якаснае правядзенне перапісу насельніцтва Бабруйскага раёна.
Алена КАРПЕНКА.