Будаўніцтва жылля працягваецца
Вялікая ўвага ў краіне надаецца будаўніцтву жылля на сяле. Гэта і зразумела: наяўнасць сучаснага жылля — галоўная ўмова таго, каб у селькай мясцовасці заставалася моладзь, каб сельскагаспадарчыя прадпрыемствы папаўняліся кваліфікаванымі кадрамі.
У нашым раёне сёлета ўсяго планавалася пабудаваць 12 тысяч м2 жылля. З 40 жылых дамоў ужо пабудаваны 34, будаўніцтва астатніх завяршыцца да канца года. Акрамя таго, у хуткім часе навасёлаў з ліку шматдзетных сямей і дзяцей-сірот сустрэне 18-кватэрны дом у пас. Туголіца.
Актыўным маецца быць будаўніцтва жылля ў раёне і ў наступным годзе. Толькі аднакватэрных жылых дамоў у сельгасарганізацыях запланавана пабудаваць 45. Новыя дамы ўпрыгожаць вуліцы Малых Бортнікаў, пас. Леніна, вёсак Іванаўка, Гарбацэвічы, Кавалі і некаторых іншых. Акрамя таго, на наступны год запланавана будаўніцтва 2-х жыллёва-будаўнічых кааператываў: 80-кватэрнага — у вёсцы Бярэзавічы і 18-кватэрнага — у Туголіцы.
Алена Карпенка.