Птушкафабрыка будзе рэканструявана
Птушкафабрыку ў Вішнёўцы ТДА «МіМ» да новага года плануюць рэканструяваць амаль на 90 працэнтаў.
Як стала вядома, тут будуць усталяваны новыя птушнікі, набыта новая тэхніка.
Для таго, каб забяспечыць птушку ўласнымі кармамі і тым самым знізіць сабекошт прадукцыі, у ТДА «МіМ» сёлета пасеялі 800 гектараў зерневых культур. На наступны год план сяўбы збіраюцца павялічыць да 1576 га.
Елена Карпенко.