Прыступіць да плюшчэння зерня
Закупіць неабходныя кансерванты і прыступіць да плюшчэння сырога зерня — такую задачу паставіў перад гаспадаркамі старшыня раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі.
Усяго плануецца сплюшчыць 3500 тон зерня. Для гэтай мэты ў раёне маецца 10 плюшчылак. Сплюшчанае зерне будзе выкарыстана на корм жывёле.
Алена КАРПЕНКА