Пажары ўчасціліся
Пасля адноснага спакою на Бабруйшчыне зноў учасціліся пажары. На мінулым тыдні, у перыяд з 6 да 12 ліпеня, у г. Бабруйску і Бабруйскім раёне падраздзяленні МНС выязджалі на іх ліквідацыю шэсць разоў.
Прычыны узнікнення пажараў не новыя: свавольства дзяцей з запалкамі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўная электраправодка.
У вёсцы Баршчоўка Хімоўскага сельсавета ў выніку кароткага замыкання электраправодкі ў жылым пакоі адбылося ўзгаранне перакрыцця дома з наступным распаўсюджваннем агню па ўсёй плошчы.
У выніку цалкам згарэла накрыццё, а дом і лазню ўдалося выратаваць.
Елена Карпенко.