Палеткі пад прыцэлам спецыялістаў
Пасеяць культуры — гэта паўсправы. Важна абараніць іх ад усялякіх шкоднікаў і давесці палеткі да заключнага перыяду — часу збору ўраджаю.
Як паведаміла намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы па насенняводстве, каранціне і ахове раслін З.А. Грыбава, на гэты час ва ўсіх гаспадарках завяршылі трэцюю па ліку апрацоўку бульбы супраць фітафторы. У асобных гаспадарках: БТАА «Амега-Люкс», Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» прыступілі ўжо да чацвёртай. Супраць растрэсквання стручкоў рапсу ўнесены прэпарат «Нью філ».
Шэраг мерапрыемстваў праведзена ў сельгаспрадпрыемствах, якія займаюцца вырошчваннем гародніны: праведзена апрацоўка капусты супраць тлі і іншых шкоднікаў, што паядаюць ліст. Праведзена фунгіцыдная апрацоўка цыбулі супраць несапраўднай мучністай расы. Завяршаецца апрацоўка складоў супраць шкоднікаў хлебных запасаў (кляшчоў, даўганосікаў) і іншае.
Елена Карпенко.