Нарыхтоўка кармоў працягваецца
На гэты час усе гаспадаркі раёна займаюцца касьбой траў другім укосам. Усяго па стану на раніцу 14 ліпеня скошана 1597 га сенакосаў, або 21 працэнт ад плану. Сена нарыхтавана 7 310 т (50 працэнтаў). Перавыканалі даведзены план па яго нарыхтоўцы філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (800 т, 114 працэнтаў) і ААТ «ЛенінаАгра» (700; 117).
Сенажу ў цэлым па раёне загатавана 48548 т, 92 працэнты. План яго нарыхтоўкі перавыканалі ў СВК «Гігант» (8784; 106), СВК «Калгас імя Дзяржынскага» (5793;116), філіяле «Варатынь» РУП «БЗ ТДіА» (7835; 133), СВК «Калгас імя А. Неўскага» (15024; 127). Сіласу на гэты час нарыхтавана 41953 т (41 працэнт).
Усяго на ўмоўную галаву ў сярэднім па раёне нарыхтавана 11,5 ц. к. адз. Вышэй за гэтую лічбу паказчыкі ў ААТ «ЛенінаАгра» — 14,1 ц. к. адз.; Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» — 13,8; Бабруйскім СВК «Перамога» — 13,5; філіяле «Харчавік-Агра» — 13,5; СВК «Калгас імя Дзяржынскага» — 13,1; філіяле «Варатынь» — 12,5; Найніжэйшы паказчык на гэты час у СВК «Стасеўка» — 7,5 ц. к. адз.
Алена КАРПЕНКА.