Темы

На планёрцы ў райвыканкаме

Планёрка, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня  раённага выканаўчага камітэта М.У. Шалкоўскі, як звычайна, пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых. Трымаючы даклад па дадзеным пытанні, першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу А.В. Осіпаў адзначыў, што асноўныя  задачы, якія стаяць перад вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі і вырашэннем якіх займаюцца ў раёне гэтым часам, гэта падрыхтоўка да ўборкі хлеба, нарыхтоўка сена, а таксама рост вытворчасці малака і яго якасць. Што да апошняга, то пытанне пастаўлена надзвычай востра: пры наяўнасці ў малаку інгібіруючых рэчаў і антыбіётыкаў, закуп малака з фермы, адкуль яно паступіла, будзе часова прыпынены. Завастраючы ўвагу на пытанні падрыхтоўкі да зернеўборачнай кампаніі, было адзначана, што да 15 ліпеня гатоўнасць раёна павінна быць поўная.     

Пачаўся нарыхтоўчы сезон. Насель-ніцтва актыўна ўключылася ў нарыхтоўку карыснай чарніцы. Ягаду ў неабмежаванай колькасці прымаюць ва ўсіх магазінах райспажыўтаварыства. Пры гэтым не абыходзіцца і без «левых» кропак, гаспадары якіх не паклапаціліся, каб заплаціць падаткі ў падатковую службу за ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці і тым самым папоўніць бюджэт раёна. Дзейнасць такіх гандляроў супрацьпраўная, іх выяўленнем, па словах М.У. Шалкоўскага, павінны займацца ўсе, хто не абыякавы да развіцця раёна. У першую чаргу гэта задача зацікаўленых службаў.

Значная ўвага надавалася на планёрцы пытанню  навядзення чысціні ў населеных пунктах і абкосцы апошніх ад пустазелля. Гэтыя работы, па словах старшыні райвыканкама, павінны быць актывізаваны, а старшыні сельскіх саветаў — галоўныя, хто павінен быць зацікаўлены ў гэтым і чый абавязак — сачыць за ходам іх выканання, што не заўжды падцвярджаецца на практыцы.

Побач з іншым, на планёрцы абмяркоўваўся ход будаўніцтва аграгарадкоў і звязаныя з ім пытанні, а таксама стан злачыннасці ў раёне і меры, накіраваныя на папярэджанне супрацьпраўных учынкаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Зимнее волшебство на лесной поляне. Рассказываем, как в Глуше случился “Новогодний переполох”

25 декабря 2024
Читать новость
Общество

Согласовать проведение ярмарки и маршрут движения автомагазина по сельской местности теперь можно онлайн

25 декабря 2024
Читать новость
В будущее вместе с нами

Подведены итоги конкурса рисунка “Электробезопасность глазами детей”

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Лукашенко прилетел в Санкт-Петербург, где пройдут саммиты СНГ и ЕАЭС

25 декабря 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Сегодня стартовала акция ГАИ “Пьяному и бесправному не место на дороге!”

25 декабря 2024
Читать новость
Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем