Каса не дрэмле
Надвор’е апошнім часам надзвычай садзейнічае росту расліннасці, у тым ліку і пустазелля. Барацьба з апошнім у населеных пунктах ускладзена як на сельскія саветы, так і, вядома, на саміх жыхароў.
Па словах старшыні Вішнёўскага сельсавета М.М. Рэвянкова, да абкосу тэрыторый населеных пунктаў прыступілі яшчэ ў маі, але асабліва актыўна весьці гэтую работу даводзіцца менавіта цяпер. Населеныя пункты абкасілі ўжо па тры, а дзе і па чатыры разы. Выручае бензакасілка, якую для гэтых мэт набылі яшчэ летась і выкарыстоўваюць сёлета на ўсе 100 працэнтаў. Апошнія тры дні на тэрыторыі сельсавета працавала і касілка з ДУ-56. Актыўны ўдзел у абкосцы, па словах старшыні сельсавета, прымаюць і самі вяскоўцы, якія падтрымліваюць парадак як на падворках, так і на сядзібных надзелах. Да тых, хто лічыць, што парадак — не галоўнае, прымаюцца меры ўздзеяння.
Алена КАРПЕНКА.