Темы

Час збору чарніц у разгары

Ліпень — гарачая пара для нарыхтоўшчыкаў раённага спажывецкага таварыства. Пачаўся сезон чарніц. Насельніцтва актыўна ўключылася ў нарыхтоўку карыснай для здароўя ягады, якую  ў неабмежаванай колькасці прымаюць магазіны спажывецкай кааперацыі. Праўда, цана на чарніцы не такая прывабная, як была   ў гэтую пару летась, аднак і тая, што прапаноўваюць — добрая прыбаўка да сямейнага бюджэту.

Пра тое, як  характарызуюць сёлетні сезон нарыхтоўкі самі нарыхтоўшчыкі, ці маецца канкурэнцыя і з чым яшчэ, акрамя чарніц, чакаюць жыхароў Бабруйшчыны ў нарыхтоўчых пунктах, мы пагутарылі з намеснікам старшыні праўлення Бабруйскага райспажыўтаварыства І.Я. Жыхар:

— Ірына Яўгенаўна, чарніцы — ягады, якія традыцыйна з найбольшай актыўнасцю нарыхтоўвае насельніцтва, і не толькі вясковае, таму менавіта з гаворкі пра іх хацелася б пачаць нашу размову. На сённяшні сезон які план нарыхтоўкі ягады, ці пабольшаў ён у параўнанні, скажам, да мінулага года?

— Даведзены на гэты год план закупкі чарніц — 110 тон, што, у прынцыпе, на ўзроўні леташняга года. Закуплена ўжо каля 35-ці тон, у асноўным у раёне весак Панкратавічы, Цялуша, Савічы, пасёлкаў Туголіца і Глуша. Дадзеныя нарыўтоўчыя пункты даюць асноўны аб’ём чарніц.

Калі пачаўся нарыхтоўчы сезон і была прапанавана цана на чарніцы, людзі былі непрыемна ўражаны тым, што яна дастаткова розніцца, у ніжэйшы бок, у параўнанні да мінулагодняй. Чым тлумачыце такую з’яву?

— Была даведзена мінімальная закупачная цана на чарніцы —  2800 рублёў за 1 кг. На гэты час яна — 3500. А, ўвогуле, трэба сказаць, што цану фарміруе збыт: цана, якую даюць пакупнікі пасля пераапрацоўкі. Ягада пераапрацоўваецца ў цэху замарозкі Глускага райспажыўтаварыства, потым, згодна кантрактаў, адпраўляецца ў Польшчу.  Сенняшняя цана ўзгоднена з рэспублікай Польшча і складае 1,5 еўра.

— Ці паўплываў на актыўнасць здатчыкаў той факт, што цана на ягаду ніжэй мінулагодняй?

— Зразумела.  Розніца ў дзве-паўтары тысячы мае вялікую ролю. Калі ў тым жа мінулым годзе пры высокай цане ўся ягада «сцякалася» на пераапрацоўку ў Бабруйск, то цяпер яна ў асноўным  «асядае» на бліжэйшых пунктах закупкі. Скажам, калі ў мінулым годзе нашымі здатчыкамі былі і жыхары Асіповіцкага раёна, то цяпер не.

— Але ж, напэўна, людзі ўсё роўна ідуць у лес па ягаду, каб потым здаць яе на пункты закупкі, ці ўсё ж з-за цаны многія адмовіліся ад гэтага занятку?

— Па ягаду людзі, вядома, ідуць. Аднак такой масавасці, як, скажам, была ў мінулым годзе,  калі людзі бралі дзеля гэтай мэты  адпачынкі і ішлі ў лес сем’ямі, няма.

— Як абстаяць справы з канкурэнцыяй. Ці маецца яна ў   райспажыўтаварыства ў сёлетні нарыхтоўчы сезон?

— Канкурэнцыя ёсць, і я б не назвала яе здаровай. На станцыі Бабруйск, да прыкладу, размяшчаецца закупачны пункт з непаверанымі вагамі. Да таго, як там размясціўся наш пункт нарыхтоўкі, канкурэнты трымалі цану дзве з паловай тысячы рублёў за 1 кг, цяпер даюць на 200 рублёў вышэй за нас. На жаль, пакуль мы не ў стане на іх паўздзейнічаць. А ўвогуле спадзяемся на павышэнне закупачнай цаны, бо ад гэтага залежыць і выкананне даведзенага нам плану. Шукаем за мяжой новых пакупнікоў, разлічваем заключыць кантракты з большай выгадай для нашага насельніцтва і сваёй арганізацыі. Спадзяемся, што цана на чарніцы ўсё ж будзе паднята, і ў нашага насельніцтва будзе магчымасць большых заробкаў. 

— Ірына Яўгенаўна, хацелася б дазнацца і пра тое, што яшчэ, акрамя чарніц, прымаюць нарыхтоўчыя пункрты райспажыўтаварыства?

— Займаемся нарыхтоўкай лісічак, якія самі ж і пераапрацоўваем. Пачынаем нарыхтоўку парэчкі чорнай, чырвонай, жоўтай, а таксама вішні. Чырвоная і жоўтая — па цане 1400 рублёў, чорная — 1800 рублёў за 1 кг. Цана на вішню пакуль 1200 рублёў, на лісічкі — 6000 рублёў за 1 кг. Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да жыхароў Бабруйшчыны з заклікам прыносіць ягаду менавіта на нашы нарыхтоўчыя пункты, а не камерцыйным структурам і, тым болей, не тым, хто не мае дазволу на дадзены від дзейнасці і не плаціць падаткі ў бюджэт раёна, тым самым не садзейнічае развіццю нашых населеных пунктаў. Акрамя таго, райспажыўтаварыствам аб’яўлены конкурс на званне «Лепшы здатчык». Па яго выніках самым актыўным здатчыкам будуць уручаны прызы.

Гутарку вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Дельфины, альпаки и щенки – нашли места в Беларуси для зоотерапии

30 марта 2025
Читать новость
Ваше здоровье

Подростковая наркомания — самая опасная. Памятка для родителей от педиатра поликлиники №2 Анны Киселевич

30 марта 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Рост арендной величины и базовый тариф на мобильные звонки. Рассказываем, что еще изменится в Беларуси с 1 апреля 2025 года

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный слет-конкурс отрядов ЮИД прошел в Каменской школе

30 марта 2025
Читать новость
Человек и природа

Без осадков и до +18°С. Какой будет погода 30 марта

30 марта 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Три красавицы представили Бобруйский район на региональном отборочном этапе национального конкурса «Мисс Беларусь» в Могилеве

29 марта 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем