Пра догляд пасеваў не забываюць
Ставячы на першы план корманарыхтоўчыя работы, у гаспадарках не забываюць і пра догляд пасеваў.
Як паведамілі ў дзяржаўнай установе па насенневодству, каранціну і ахове раслін, на палях гэтым часам актыўна вядуцца хімпраполкі кукурузы, бульбы, гародніны. Працягвае выконвацца фунгіцыдная апрацоўка азімых культур і яравых зерневых. Вялікая ўвага надаецца ахове маладых садоў ад хвароб і пустазелля: праводзяцца міжрадковыя апрацоўкі, уручную абкошваюцца каляствольныя кругі. Таксама абкошваюцца ўскраіны палёў і зернесклады. Апошнія ачышчаюць ад мінулагодніх рэшткаў, з тым, каб потым правесці інфектыцыдную апрацоўку і ва ўзбраенні прыступіць да прыняцця ўраджаю 2009 года.
Алена Карпенка.