Темы

Жыццё без галаўнога болю

Мала хто з нас у той ці іншай сітуацыі не скардзіўся на галаўны боль. Але мала хто ведае, што прычыны болю бываюць рознымі, а значыць, і лячыць яго трэба па-рознаму: у адных выпадках дастаткова пераключыцца на здаровы лад жыцця, у другіх — не абыйсціся без дапамогі спецыяліста.

З мэтай прафілактыкі захворванняў, звязаных з парушэннем мазгавога кровазвароту, і прапаганды здаровага ладу жыцця спецыялістамі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна са спецыялістамі іншых устаноў аховы здароўя Бабруйшчыны праводзіцца акцыя “Жыццё без галаўнога болю”. 

У панядзелак на гэтым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкае мерапрыемства, у межах дадзенай акцыі, наладжанае спецыялістамі Цэнтра гігіены пры падтрымцы аддзела ідэялагічнай работы прайшло і ў раённым выканаўчым камітэце. Урач-валеолаг БЗЦГіЭ Л.І. Патапенка распавяла прысутным аб сімптомах і метадах прафілактыкі “сіндрому эмацыянальнага выгарання” (СЭВ). Аказваецца, да апошняга здольны прывесці нават аформлены не па густу работніка кабінет, не кажучы ўжо пра вымушанае штодзённае знаходжанне побач з чалавекам, якому ты не сімпатызуеш, і г.д. Між тым “сіндром эмацыянальнага выгарання”, на думку спецыялістаў,  здольны цалкам разрушыць арганізм чалавека і прывесці да шэрагу самых сур’ёзных хвароб. Урач-неўролаг, прадстаўнік фармацэўтычнай кампаніі “Гедэон Рыхтар” Г.В. Васьковіч пазнаёміла ўдзельнікаў акцыі з паняццем “галаўны боль напружання”, з тым, як папярэдзіць такі боль і якое лячэнне — медыкаментознае і немедыкаментознае — дапаможа ў барацьбе з нядугам.

Тут жа ў фае будовы райвыканкама медыкі прапаноўвалі прысутным вызначыць іх артэрыяльны ціск, дапамагалі падлічыць індэкс вагі цела, давалі парады звярнуцца да спецыялістаў, калі на тое была патрэба. Таксама былі арганізаваны кансультацыі ўрача-неўролага і псіхолага. 

Алена Карпенка.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Официально

Поздравление с католическим Рождеством от руководства области

25 декабря 2024
Читать новость
Человек и природа

Туман и преимущественно без осадков будет в Беларуси 25 декабря

25 декабря 2024
Читать новость
Актуально

На Бабруйшчыне ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ адзін малочна-таварны комплекс

24 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Пусть свершаются добрые чудеса, в которые детвора так верит и которые так ждет!

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

QR-код в агитационных листовках. Какие новые технологии будут использоваться на выборах Президента Беларуси?

24 декабря 2024
Читать новость
Выборы Президента Республики Беларусь

В Бобруйской районе проходят первые организационные заседания участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь

24 декабря 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем