У гонар ветэранаў
Блізіцца Дзень Перамогі, да святкавання якога вялікую падрыхтоўчую работу правялі і клубныя ўстановы раёна.
Ва ўсіх сельскіх дамах культуры і клубах, пачынаючы з гэтага тыдня, праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя перамозе савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Формы святочных мерапрыемстваў самыя розныя: сустрэчы, вечарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі… Апошняя, пад назвай “Памятаем. Любім. Чакаем”, з удзелам ветэранаў, пройдзе сёння на базе Гарбацэвіцкай СШ. Пасля гэтага былых салдат збярэ “Вечарына франтавой песні”. У Осаўскім СДК сёння будзе ладзіцца музычны агеньчык. У нядзелю тут адбудзецца сустрэча ветэранаў з дзецьмі. Ушанаванне ветэранаў, канцэрты ў іх гонар пройдуць і ў іншых культурных установах раёна.
Алена Карпенка.