Праекты валанцёрскіх груп
Завяршыўся абласны конкурс праектаў ініцыятыўных валанцёрскіх груп.
Па яго выніках два раённыя праекты — для пажылых людзей і моладзі, зацверджаны, і ў хуткім часе пачнецца іх рэалізацыя.
Што тычыцца маладзёжнага праекта, то ён будзе накіраваны на работу з маладымі сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.