Марына Шульжык — добры знаўца гісторыі
Як стала вядома, вучаніца 11 класа Туголіцкай СШ, пераможца раённага конкурсу “Вучань года-2009”, Марына Шульжык зарэкамендавала сябе як добры знаўца гісторыі.
За ўдзел у 4-м маладзёжным конкурсе па айчыннай гісторыі, які прысвячаўся 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзінаццацікласніца ўзнагароджана Дыпломам Беларускага грамадскага аб’яднання “Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны”.
Елена КАРПЕНКО.